Галоўная » Беларуская кухня

Беларуская кухня

Выдаўцы даўно і часта радуюць знатакоў і аматараў разнастайных страў і напіткаў кнігамі, прысвечанымі кулінарным традыцыям нашых продкаў. І вось зноў выйшла чарговае выданне пад назвай «Беларуская кухня». Але чарговае не значыць звычайнае.

Кніга А. П. Вашчанкі пабудавана «па мытывах» працы «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности» М. Я. Нікіфароўскага, знакамітага беларускага этнографа ХІХ стагоддзя. Чытач даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, як варыць аўсяны кісель, саладуху, крупеню, а таксама як трэба гатаваць клёцкі, камы, стульцы ды іншыя напаўзабытыя стравы. Рэцэпты, а іх 90, пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Ёсць у кнізе і звесткі аб традыцыях харчавання продкаў беларусаў, а таксама кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

Вашчанка, АП. Беларуская кухня = Белорусская кухня = Belarusian cuisine / А. П. Вашчанка ; [пераклад на англійскую мову А. В. Быкавай ; фота: А. П. Вашчанка і інш.]. – Мінск : Беларусь, 2022. – 231 с. – 1500 экз.– ISBN 978-985-01-1555-3. 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)