Галоўная » Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах

Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах

Кніга знаёміць чытачоў, як гэта і вынікае з яе назвы, з жыццём і дзейнасцю беларускай дыяспары ў Малдове і ўяўляе сабой вынік шматгадовых даследаванняў аўтараў – доктара гістарычных навук Лізаветы Мікалаеўны Квілінкавай, якая нарадзілася ў Малдове і больш за 30 гадоў займалася пытаннямі этналогіі ў Акадэміі навук Малдовы, і доктара палітычных навук Васіля Андрэевіча Саковіча, які з 1999 г. па 2009 г. быў Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Малдове, а затым вывучаў розныя аспекты культурнага жыцця беларускіх суполак Малдовы ў якасці вучонага-прафесара.

 

cover

Аўтары адзначаюць, што на землях Малдовы этнічная група беларусаў з’явілася шмат стагоддзяў таму, аднак перыяд фарміравання дыяспары прыйшоўся на перыяд аднаўлення тады Малдаўскай ССР пасля Другой сусветнай вайны, и паслядоўна ў 7 раздзелах апісваюць формы праяўлення ў беларусаў этнічнай ідэнтычнасці і асаблівасці іх адаптацыі, акультурацыі і інтэграцыі ў малдаўскую этнакультурную прастору; выяўляюць характэрныя для беларусаў прынцыпы міжэтнічнай камунікацыі і стратэгіі адаптацыі, а таксама суадносіны паняццяў «Радзіма» і «грамадзянства»; надаюць асаблівую ўвагу тым намаганням, якія беларускія этнакультурныя арганізацыі Малдовы прыкладаюць па захаванні і папулярызацыі беларускай мовы і культуры; разглядаюць нацыянальныя традыцыі і святы ў сувязі са спосабамі трансляцыі беларускай культурнай спадчыны; асвятляюць ролю амбасады, суполак і СМІ ў кантэксце фарміравання станоўчага вобразу Беларусі праз сваю этнічную групу, якая жыве за мяжой.

Кніга будзе цікавай не толькі для этнасацыёлагаў, культуролагаў і этнапсіхолагаў, але і для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца жыццём беларусаў за межамі нацыянальнай дзяржавы.

 

Квилинкова, Е. Н. Белорусы в Молдове и Молдова в белорусах / Е. Н. Квилинкова, В. А. Сакович. — Минск : Беларуская навука, 2021. — 454, [1] с. : ил., фот. ; 25 см. — (Мир глазами этнолога). — Библиография: с. 448–452. — 12+. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2694-7 (в пер.). — [21-4505].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)