Галоўная » Жыццё і лёс Юрыя Пэна

Жыццё і лёс Юрыя Пэна

 

cover

Ні эканамічны крызіс, ні каронавірус не перашкодзілі выхаду ў свет аб’ёмнага даследавання жыцця і творчасці заснавальніка знакамітай Віцебскай мастацкай школы Юрыя (Юдэля) Майсеевіча Пэна. Аўтар гэтага фундаментальнага выдання – Аркадзь Міхайлавіч Падліпскі, журналіст і краязнаўца, ганараваны ў 2017 годзе званнем Чалавек года Віцебшчыны за адраджэнне культурнай спадчыны і папулярызацыю гісторыі Віцебска і рэгіёну, шматлікія публікацыі краязнаўчай тэматыкі і стварэнне аўтарскай серыі кніг «Біяграфія віцебскага дома».

 

back

 

У кнізе «Жыццё і лёс мастака Юрыя Пэна» чытач знойдзе шмат малавядомай ці зусім невядомай раней інфармацыі як пра жыццё Ю. Пэна і яго творы, так і пра многіх іншых славутых дзеячаў мастацтва, з якімі яго зводзіў лёс. Асаблівую каштоўнасць маюць чорна-белыя (нават з улікам спонсарскай дапамогі вядомага віцебскага бізнесмена і мецэната Віктара Фарбера выдаць кнігу з каляровымі рэпрадукцыямі не атрымалася) ілюстрацыі, якіх налічваецца больш за 160. Кнігу А. Падліпскага без перабольшання можна назваць маляўнічым партрэтам эпохі, у якой жыў і працаваў майстар.

 

Подлипский, А. М. Жизнь и судьба Юрия Пэна / Аркадий Подлипский. — Витебск : Витебская областная типография, 2020. — 215 с. : ил. ; 30 см. — Библиография в примечаниях. — 16+. — 150 экз. — ISBN 978-985-534-180-3 (в пер.). — [20-5260].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)