Галоўная » Полацк музейны

Полацк музейны

Зараз, калі праз пандэмію каронавіруса магчымасці вандровак вельмі абмежаваныя, фотаальбом “Полацк музейны” мае асаблівую актуальнасць, бо з ім можна перанесціся ў адно з унікальных месцаў нашай краіны – Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўяўляе сабой аб’яднанне полацкіх музеяў і аб’ектаў, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

cover

 

На старонках выдання можна ўбачыць Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Мастацкую галерэю, Музей беларускага кнігадрукавання, Прыродна-экалагічны музей, Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, Дзіцячы музей, гісторыка-культурны комплекс “Поле ратнай славы” ды іншыя славутасці Полацка. А яшчэ на фотаздымках можна разгледзець шматлікія музейныя экспанаты, у тым ліку віслую пячатку кіеўскага князя Усевалада Яраславіча, сярэбраныя дырхемы Арабскага халіфата, віленскія выданні Францыска Скарыны, абклееную афішамі 1910–1911 гадоў тэатральную тумбу, рэканструяваны інтэр’ер кавальскай майстэрні, што была ў партызанскай брыгадзе імя Шчорса. Тэкставая частка фотаальбома прадстаўлена на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай.

 

01

02

 

Полацк музейны = Полоцк музейный = Museal Polotsk : фотоальбом / [аўтар тэксту і ўкладальнік Т. А. Джумантаева]. — Мінск : Беларусь, 2020. — 333, [2] с. — 1500 экз. — ISBN 978‑985‑01‑1380‑1. — [20‑83 м].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)