Галоўная » Кнігапіс » Дзікарослы раслінны свет

Дзікарослы раслінны свет

cover

 

Палявыя даследаванні, архіўная праца, вывучэнне навуковых публікацый папярэднікаў і сучасных інфармацыйных крыніц — і да ўвагі чытача прадстаўлена змястоўна насычанае і цікава пададзенае навукова-папулярнае выданне аб тым, як беларусы ўяўлялі свет дзікарослых раслін, як выкарыстоўвалі іх у штодзённым жыцці і якія веды з вякамі назапасілі. Як адзначае аўтар, дзікарослыя расліны з глыбокай старажытнасці з’яўляліся неад’емнай часткай навакольнага асяроддзя беларусаў і заўсёды займалі важнае месца ў каляндарнай абраднасці і рытуалах сямейнага цыкла. Цікава, што пладовыя дрэвы беларусы звязвалі з жывым светам, светам людзей, а непладовыя, што належалі дзікай прыродзе, з’яўляліся ўвасабленнем «чужога», варожага і звязваліся з іншасветам.

Кніга будзе цікавай і карыснай не толькі для навукоўцаў (этнолагаў, этнабатанікаў, фалькларыстаў), але і для ўсіх, хто жадае больш даведацца аб духоўнай спадчыне беларусаў.

 

01

02

03

Кнурэва, Я. С. Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў / Я. С. Кнурэва. — Мінск : Беларуская навука, 2019. — 205, [2] с. : іл. ; 25 см. — (Свет вачамі этнолага). — Бібліяграфія: с. 197–206. — 12+. — 400 экз. — ISBN 978-985-08-2477-6 (у пер.). — [19-6593].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)