Галоўная » Дзялянка для весялосці

Дзялянка для весялосці

У новай кнізе Яўгена Карпуця сабраны іранічныя карацелькі – невялікія вершаваныя творы, у якіх адлюстраваны назіранні за нашым паўсядзённым жыццём.

Гэтыя творы сам аўтар з гумарам называе яшчэ «карпуцізмамі», «мудрагелькамі» ці проста вызначае як «формулы жыцця», а пра «тэхналогію» іх стварэння піша так: «Далучыцца да іранічных карацелек мне дапамагала мая жыццёвая дарога, падтрымка сяброў. Нараджэнню рыфмаваных слупкоў садзейнічалі розныя абставіны. Напрыклад, аднойчы прачытаў аб тым, што «услышав, как красиво одетый молодой человек сквернословит на улице, Пифагор сказал: “Или говори речи, соответствующие твоему платью, или оденься соответственно твоим речам”». Вось і зафіксавалася формула маральнасці наступнымі радкамі:

Хлопец вельмі мацюкаўся,

Хоць адзеты быў нябедна.

Калі дрэннага набраўся —

Адзявайся адпаведна.

У дадзеным выпадку плюс або мінус паставіць сам чытач».

Карацелькі, карпуцізмы, мудрагелькі, а таксама формулы жыцця прыйдуцца даспадобы ўсім тым, хто любіць і шануе трапнае каларытнае беларускае слова і цэніць яго патэнцыял для стварэння добрага настрою.

 

 

Карпуць, Я. В. Дзялянка для весялосці : карацелькі, вершы, формулы жыцця / Я. В. Карпуць. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2022. — 130, [1] с. — 99 экз. — ISBN 978-985-581-467-3.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)