Галоўная » Кнігапіс » Гольф в Беларуси

Гольф в Беларуси

З першага погляду яго можна прыняць за дарагі юбілейны альбом: салідная вокладка, мелаваная папера, нестандартны фармат... Не вельмі характэрна для навукова-папулярнага выдання, а для навучальнага дапаможніка — тым больш.

Але гэта менавіта вучэбны дапаможнік, прызначаны для папулярызацыі гэтага новага алімпійскага віду спорта. А таксама для таго, каб развеяць міфы пра яго элітарнасць і дарагоўлю, распавесці пра ўжо наяўныя поспехі беларускіх гальфістаў, перспектывы развіцця гольфу як спорта і як складальніка турыстычнай прывабнасці Беларусі.

У кнізе падрабязна распавядаецца пра выбар інвентара і экіпіроўкі, правілы і тэхніку гульні, спецыфічную тэрміналогію і патрабаванні этыкета, даюцца рэкамендацыі па тэхніцы выканання ўдараў. Асобная частка прысвечана міні-гольфу, у які можна гуляць практычна з любога ўзросту і пры любым надвор'і, а таксама такім малавядомым відам гэтай гульні, як шорт-гольф, дыск-гольф і футгольф, гульня на гольф-сімулятары.

 

Гольф в Беларуси : пособие для игроков / [составитель: В. Н. Дражин ; авторы текста: В. Н. Дражин, Г. А. Потаев, В. А. Бегун ; редколлегия: Г. А. Потаев и др.]. — Минск : Беловагрупп, 2018. — 181, [2] с. : ил., фот. ; 22 см. — Краткий словарь гольфа: с. 176–178. — 1000 экз. — ISBN 978-985-7154-20-3 (в пер.). — [18-7959].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)