Галоўная » Кнігапіс » «История белорусской государственности»

«История белорусской государственности»

Выхад першага тома «Истории белорусской государственности» выклікаў шырокі грамадскі рэзананс –– многія палічылі важным падрабязна расказаць пра яго прэзентацыю ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Нядаўна ўбачыў свет і другі том пяцітомніка.

Звычайна публікацыі на гістарычную тэму выклікалі і выклікаюць гарачыя спрэчкі. Пераважна з-за таго, што вельмі ўжо насычана антаганізмам беларуская гісторыя, вельмі ўжо часта сутыкаліся ў ёй непрымірымыя супярэчнасці розных краін, нацый, саслоўяў. І нават просты адбор фактаў і персаналій можа выклікаць у кагосьці згоду, у кагосьці — непрыманне.

Што выклікае цікавасць у гэтым выданні, так гэта відавочнае жаданне аўтараў максімальна выключыць ацэначнасць і суб'ектывізм, насыціць выданне фактамі, а ў выпадку іх неадназначнасці — спасылкамі на розныя крыніцы. І прасачыць, як, праходзячы праз розныя гістарычныя эпохі, праз удзел у розных дзяржаўных утварэннях, выкрышталізоўвалася беларуская дзяржаўнасць. Бо і Полацкае княства, і Кіеўская Русь, і ВКЛ, і Рэч Паспалітая, і Расійская імперыя, і БНР, і СССР, і Рэспубліка Беларусь — гэта ўсё –– у розныя перыяды — наша гісторыя. І мы — яе частка.

 

История белорусской государственности : в 5 т. / Национальная академия наук Беларуси, Институт истории. — Минск : Беларуская навука, 2018–    . — 25 см. — ISBN 978-985-08-2387-8 (в пер.).

Т. 1 : Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в. / [А. А. Коваленя и др. ; ответственные редакторы тома: В. Ф. Голубев, О. Н. Левко]. — 2018. — 597, [1] с. : ил., схемы. — Библиографические ссылки в подстрочных примечаниях. — Указатели именной, географический: с. 559–596. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2388-5. — [18-9430].

Т. 2 : Белорусская государственность в период Российской империи (конец XVIII – начало XX в.) / [Н. В. Смехович и др. ; ответственные редакторы тома: Н. В. Смехович, А. В. Унучек, Е. Н. Филатова]. — 2019. — 413 с., [9] л. ил. : ил., схемы. — Библиографические ссылки в подстрочных примечаниях. — Указатели именной, географический: с. 392–411. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2391-5. — [19-429].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)