Галоўная » Касцёлы Беларусі

Касцёлы Беларусі

Фотаальбом «Касцёлы Беларусі» – гэта першая кніга з серыі, прысвечанай каталіцкім святыням Беларусі. У ім прадстаўлены дакументальныя фотаздымкі шматлікіх “архітэктурных славутасцей”. Напрыклад, касцёла Божага Цела ў Нясвіжы – першага з пабудаваных у стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, у крыпце якого знаходзіцца фамільны склеп Радзівілаў. Ці яскравага прадстаўніка неараманскага стылю – касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы.

cover

 

Старажытныя і сучасныя, сціплыя і велічныя. Напоўненыя сапраўднымі скарбамі, як, напрыклад, будслаўскі касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца падарунак Папы Рымскага, прывезены ў 1598 годзе, – цудадзейны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі. І багатыя на ўнёскі простых людзей, як рубяжэвіцкі касцёл Святога Юзафа, якому падаравала абраз Маці Божай Вастрабрамскай матуля Янкі Купалы. Кожны з іх – месца, якое злучае вернікаў і далучае іх да Бога.

І, канешне, нікога не пакіне абыякавым пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, у якім ён распавядае гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і разважае пра жывы Касцёл як Божы народ.

01

02

03

04

Янчарскі, С. Т. Касцёлы Беларусі = Catholic churches of Belarus : Мінска-Магілёўская архідыяцэзія : [фотаальбом] / С. Т. Янчарскі. — Мінск : Альфа-кніга, 2021. — 344 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-7272-05-1. — [21-26 м].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)