Галоўная » Легенды бизнеса

Легенды бизнеса

У кнізе сабраны гісторыі славутых бізнесменаў, якія перайначылі не толькі сусветныя рынкі тавараў і паслуг, але і сам свет, – Біла Гейтса, Сціва Джобса, Ілана Маска, Марка Цукерберга, Уолта Дыснея, Томаса Ліптана, Уільяма Боінга, Джона Ракфелера, Генры Форда, Мэры Кэй Эш і яшчэ 40 незвычайных і мэтанакіраваных асоб. Яны сталі легендамі, дасягнуўшы поспеху ў розных сферах: рэтэйл або рознічны гандаль, мас-медыя, вытвор-часць, інвестыцыі, фінансы, нерухомасць, інфармацыйныя тэхналогіі і інш.

cover

 

Гісторыя кожнага героя кнігі – гэта кароткае, але змястоўнае і цікавае апавяданне аб тым, якім ад нараджэння быў яго жыццёвы шлях і менавіта якія фактары сталі вызначальнымі ў дасягненні поспеху. І трэба адзначыць, што ў ліку гэтых фактараў няма «апетага» ў шматлікіх мастацкіх фільмах шчаслівага выпадку, што дазволіў герою лёгка зарабіць мільярд…

Несумненна, што кніга «Легенды бизнеса» стане для чытача не толькі крыніцай цікавай інфармацыі аб жыцці прадпрымальнікаў з сусветным імем, іх правілах і прынцыпах вядзення спраў, асноўных дасягненнях і памерах капіталу, але і крыніцай натхнення і матывацыі на шляху да самарэалізацыі.

 

Легенды бизнеса : 50 великих бизнесменов, изменивших мир : история, достижения, правила / [Любовь Богуш и др. ; автор концепции, руководитель проекта: Владимир Пилат]. — Минск : РенессансПаблишинг, 2021. — 487 с. : ил., портр. ; 26 см. — Авторы указаны на обороте титульного л. Авторы также: Диченко А., Евлюшина Н., Жукова И., Сехович В. — 16+. — 1000 экз. (доп. тираж). — ISBN 978-985-90529-3-4 (в пер.). — [21-5399]

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)