Галоўная » Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

Серыя ЖЗЛБ папоўнілася чарговым выданнем – «Максім Багдановіч», у якім жыццё геніяльнага і любімага многімі паэта асвятляецца праз сотні архіўных дакументаў, лістоў і ўспамінаў, сабраных з розных крыніц і размешчаных складальнікам – Міхаілам Бараноўскім, загадчыкам Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, – у храналагічным парадку.

cover

Трэба адзначыць, што дакументальны характар кнігі зусім не робіць яе змест сухім і манатонным. Наадварот, з упэўненасцю можна прадказаць, што чытачу давядзецца змагацца са сваімі эмоцыямі, бо некаторыя сведчанні інакш як нечаканымі і дзіўнымі не назавеш. А іншыя ж і ўвогуле супярэчаць адно аднаму, блытаюцца, а таму цікаўны чытач будзе вымушаны параўноўваць, аналізаваць і разважаць...

Напрыклад, нехта Мікалай Агурцоў, атрымаўшы ад Максіма Багдановіча ў падарунак зборнік «Вянок», ахарактарызаваў яго як «очень плохо изданную книжечку... стихов на белорусском языке» і папытаўся, чаму «народны паэт» напоўніў зборнік «сонетами, рондо, триолетами и прочими чуждыми народу формами» ды яшчэ эпіграфамі на еўрапейскіх мовах. Адказ Максіма Багдановіча заслугоўвае цытавання цалкам: «За белорусским языком не хотят признать самостоятельности и самобытности. Не хотят допустить и мысли, что на этом языке можно выразить все движения человеческой души и дать любую литературную форму. Я своей книжечкой хотел показать, что всё это возможно. А для этого нужно было белорусский язык поставить рядом с европейскими языками».

Выданне мае больш за сотню фотаздымкаў, многія з якіх былі знойдзены зусім нядаўна і дэманструюцца ўпершыню.

 

Максім Багдановіч / [укладальнік Міхаіл Бараноўскі]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2021. — 328 с. : іл. ; 25 см. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі : ЖЗЛБ). — Частка тэксту на рускай мове. — Бібліяграфія: с. 325–328 (74 назв.), бібліяграфія ў тэксце. — 16+. — 500 экз. — ISBN 978-985-02-2067-7 (у пер.). — [21-4447].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)