Галоўная » Кнігапіс » Мастацтва Случчыны

Мастацтва Случчыны

Багатая гісторыя краіны — гэта не толькі пра сталіцу, якая, канешне ж, — палітычны, эканамічны, адміністрацыйны і культурны цэнтр. Гэта пра тое, што у кожным яе рэгіёне, горадзе, вёсцы ёсць свая адметная гісторыя. І кожны з іх таксама — культурны цэнтр.

Кніга Ігара Ціткоўскага «Мастацтва Случчыны: гісторыя, імёны, творы» прыцягвае ўвагу і прымушае спыніцца. Перш за ўсё таму, што падаецца неверагодным, што адзін чалавек здольны падрыхтаваць сапраўды акадэмічнае па грунтоўнасці, дакладнай структураванасці і ахопу матэрыяла выданне. Здзіўленне змяняецца павагай, калі чытаеш ва уступе аўтарскія падзякі супрацоўнікам музееў, навукоўцам, мастакам, калекцыянерам, працаўнікам бібліятэк і сродкаў масавай інфармацыі, калі бачыш падрабязную інфармацыю пра рэпрадукцыі і спіс літаратуры напрыканцы амаль кожнага артыкула.

Гістарычны перыяд — ад старажытнасці да канца XX стагоддзя. Звесткі — пра мастацкае жыццё краю, узоры твораў старажытных майстроў, пра біяграфіі і творчасць мастакоў (прафесіяналаў і аматараў), што мелі і маюць дачыненне да Случчыны з улікам афіцыйных межаў тэрыторыі раёна ў розныя часы.

А тое, што аўтар кнігі — мастак, дадае ёй нейкага ледзь адчувальнага шарму.

  

 

 

Ціткоўскі, І. А. Мастацтва Случчыны : гісторыя, імёны, творы / Ігар Ціткоўскі. — Мінск : Тэхналогія, 2019. — 211 с. : іл. ; 27 см. — Бібліяграфія ў тэксце. — Імянны паказальнік: с. 206–209. — 1000 экз. — ISBN 978-985-458-300-6 (у пер.). — [19-1274].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (10)Гісторыя (15)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)