Галоўная » Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам

Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам

Аўтар гэтай кнігі, Юрый Жыгамонт, з’яўляецца стваральнікам і вядучым папулярнай штотыднёвай тэлеперадачы «Падарожжа з Жыгамонтам» (на беларускім тэлебачанні выходзіла пад назвамі «Падарожжа дылетанта», «Прыгоды дылетанта» і «Новыя прыгоды дылетанта»)...

cover

Кожны выпуск (а іх з 2001 г. было некалькі соцень) – гэта аповед пра канкрэтны населены пункт Беларусі, звязаныя з ім гістарычныя падзеі, паданні і, канешне, пра жыхароў, што пакінулі адметны след, уладкоўваючы ці абараняючы гэтую зямлю, узводзячы мясцовыя замкі, храмы, манастыры, садзячы паркі і сады, пракладваючы дарогі, адкрываючы школы, ствараючы бібліятэкі, садзейнічаючы захаванню беларускай мовы і г. д. Сярод такіх населеных пунктаў Бяльмонты, Барань, Барацін, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жодзішкі, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і многія-многія іншыя.

У кнізе змешчана больш за 50 гісторый, расказаных у тэлепраграмах, і кожная з іх суправаджаецца вялікай колькасцю цікавых фотаздымкаў.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў. 

1

2

 

Жыгамонт, Ю.У. Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам / Ю.У. Жыгамонт — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021. – 208 с. — ISBN 978-985-11-1315-2.

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)