Галоўная » Память сердца: старинные псалмы и духовные стихи

Память сердца: старинные псалмы и духовные стихи

У кнігу ўвайшлі рукапісныя народныя псалмы і духоўныя вершы, напісаныя ў ХІХ–ХХ стагоддзі, а таксама вершы манахаў ды праваслаўных вернікаў нашага часу.

Ідэя складання кнігі духоўных псалмаў выспявала даўно, але ўвасобілася ў жыццё, калі кіраўнік Духоўна-асветніцкага цэнтра ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці Марына Міхайлаўна Кальчыба перадала старадаўнюю кнігу псалмоў, якая належыла яе бабулі Матроне Цімафееўне Рогавай (1900–1992 гг.). Кніга называлася «Благоговейные чувства души, стремящейся к Богу, или Духовные псальмы, собранные в назидание христиан от разных старцев, затворников и пустынножителей иеромонахом Киево-Печерской лавры Владимиром Мусатовым» і была выдадзена ў 1908 годзе.

Акрамя гэтай кнігі Марына Міхайлаўна перадала некалькі рукапісных сшыткаў сваёй бабулі. Такія сшытачкі з праваслаўнымі вершамі пісалі многія праваслаўныя вернікі ў атэістычныя савецкія часы, і часам гэтыя сшыткі былі адзінай духоўнай нітачкай, якая злучае чалавека з Богам.

Кніга можа быць цікавая не толькі аматарам праваслаўнай паэтыкі, але і ўсім, хто цікавіцца і шануе славянскія культурныя традыцыі.

 

Память сердца : старинные псалмы и духовные стихи. — Могилев : АмелияПринт, 2022. — 348 с. : ил., нотные ил. ; 30 см. — 130 экз. — ISBN 978-985-7300-14-3 (в пер.). — [23-457].

 

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)