Галоўная » Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга

Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга

Памятаеце прыказку «Яблык у дзень — і доктар не патрэбен»? Нешта падобнае — з кнігай польскай дзіцячай пісьменніцы Раксаны Енджэўскай-Врубель «Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга», што выдадзена пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Апавяданне ў дзень можа, прынамсі, пакінуць без справы псіхатэрапеўта. Бо недакучліва даводзе да маленькага чытача важнасць адчування самасці, псіхалагічнай незалежнасці, павагі да іншасці, узаемнай падтрымкі без умешвання ў асабістую прастору і іншых рэчаў, што гучаць мудрагеліста, але праяўляюцца проста.

cover

Наколькі можна верыць сацыяльным сеткам? Ці трэба падпарадкоўваць сваё жыццё агульным стандартам? Як «адпусціць» старую крыўду? Наколькі змест рытуала больш важкі, чым ягоная форма? Як дапамагчы другу, калі ў яго «самы кепскі дзень»? Як атрымліваць асалоду ад таго, што маеш, не шкадуючы аб тым, чаго няма? З дапамогай кароткіх, цікавых і дасціпных гісторый аўтарка падводзіць дзяцей да разумення вельмі важных пытанняў.

І мабыць таму, што пытанні не асабіста дзіцячыя, гэтая казкатэрапія можа ў пэўны момант зрабіцца карыснай і падлеткам, і нават дарослым.

 

01

Енджэеўска-Врубель, Р. Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга : [для малодшага школьнага ўзросту] / Раксана Енджэеўска-Врубель ; ілюстрацыі Гражыны Рыгаль ; [пераклад з польскай Марыі Пушкінай]. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 39 с. : каляр. іл. ; 25 см. — 0+. — 1000 экз. — ISBN 978-985-7210-29-9 (у пер.). — [20-837].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)