Галоўная » Проста навука

Проста навука

«Проста навука» – гэта новая серыя кніг выдавецтва «Дыскурс», якія, безумоўна, заслугоўваюць увагі дапытлівых чытачоў, таму што ў гэтых кнігах даступнай мовай распавядаецца аб сур’ёзных навуковых тэорыях, фактах, апошніх адкрыццях і найноўшых гіпотэзах навукоўцаў.

Прадстаўляем дзве кнігі з серыі.

 

Прыгажосці і таямніцы астрафізікі ад нямецкага фізіка, астранома, філосафа і папулярызатара навукі Гаральда Леша.

 

cover

Пачынаецца кніга займальным расказам пра вытокі касмалагічнай навукі і пра навукоўцаў, чые тэорыі спрыялі разуменню структуры космасу, – пра заснавальніка квантавай фізікі Планка, касмолага Хабла, філосафаў Гумбальдта, Канта і Арыстоцеля. А далей аўтар пераходзіць да тэорый паходжання Сусвету і асобных этапаў фарміравання Зямлі і паслядоўна, жыва, часам з гумарам прадстаўляе той мінімальны аб’ём ведаў, валоданне якімі дазваляе хоць крыху арыентавацца ў вялікай колькасці інфармацыі аб свеце, законах прыроды у цэлым назапашаных навукай. «У сувязі з законамі прыроды хачу расказаць рэальны выпадак, – піша Гаральд Леш. – На пасяджэнні камісіі Еўрасаюза абмяркоўвалася праблема стабільнасці еўрапейскай электрасеткі. Дакладчык раз-пораз згадваў «законы Кірхгофа», якія абмяжоўваюць перадачу электрычнай энергіі па правадах. Некаторым дэпутатам гэта не спадабалася. Яны абурыліся: «Якія яшчэ законы? Законы ж можна і змяніць!» Ну, дык вось, законы прыроды – як раз нельга».

Вялікая колькасць ілюстрацый, якія суправаджаюць расказ вучонага, добры пераклад на рускую мову, цвёрды пераплёт, невялікі фармат – усё гэта робіць кнігу Гаральда Леша « Космо-логически» прывабнай для шырокага круга чытачоў.

 

Леш, Г. Космо-логически = Kosmologisch / Гаральд Леш ; перевод с немецкого [Алины Приймак]. — Минск : Дискурс, 2019. — 231 с. : ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-90493-8-5. — [19-5234].

 

01

02

03

 

Яго Вялікасць Выпадак у святле тэорыі верагоднасці і тэорыі хаосу ў расказе французскага фізіка і матэматыка Юбера Крывіна.

Сёе-тое аб гульні ў арлянку і статыстыцы, законе вялікіх лікаў і малых верагоднасцях, інтуіцыі і супадзенні, карэляцыі і прычынна-выніковай сувязі, выпадковасці і заканамернасці – вось пра што, калі коратка, «Маленькі трактат пра выпадак і выпадковасцяў» Юбера Кривина. А яшчэ пра тое, што «насуперак распаўсюджанаму, але памылковаму меркаванню, развіццё сучаснай навукі хутчэй рэабілітавала паняцце выпадковасці, пра што сведчаць статыстычная фізіка, тэорыя хаосу, квантавая фізіка і біялогія – магчыма, у асаблівасці яна. Развіваючыся ўсё далей, навука абвяргае памылковую думку, што калі ў кожнай падзеі павінна быць пазнаная або непазнаная прычына, то выпадак з’яўляецца ўсяго толькі плёнам нашай недасведчанасці».

Імкнучыся зрабіць кнігу цікавай і прывабнай для самага шырокага кола чытачоў, аўтар выдзяляе параграфы тэхнічнага ўтрымання дробным шрыфтам, а ва ўводзінах указвае на магчымасць іх пропуску без асаблівай шкоды для разумення сутнасці ўсёй кнігі. Для тых жа, хто жадае глыбей спасцігнуць асновы навуковага даследавання выпадковасці, прызначаны спецыяльныя дадаткі, размешчаныя ў канцы кнігі.

 

04

 

Кривин, Ю. Маленький трактат о случае и случайностях = Petit traité de hasardologie / Юбер Кривин ; послесловие Гийом Лекуэнтр ; иллюстрации Николя Павлофф ; перевод с французского [Аркадия Кабалкина]. — Минск : Дискурс, 2019. — 160 с. : ил. — 3000 экз. — ISBN 978-985-90468-9-6. — [19-5236].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)