Галоўная » Рыжскі мір 1921 года і Беларусь

Рыжскі мір 1921 года і Беларусь

У выданні змешчаны матэрыялы трох навуковых форумаў, праведзеных у 2021 годзе ў Мінску з нагоды 100-годдзя падпісання Рыжскага мірнага дагавора, якім былі вызначаны межы паміж РСФСР, УССР, БССР і Польскай Рэспублікай.

У артыкулах, размеркаваных у кнізе па шасці раздзелах, навукоўцамі зроблены агляд разнастайных дакументальных крыніц 1918–1922 гг., у якіх адлюстраваны падзеі напярэдадні заключэння Рыжскага міру; адсочаны яго ацэнкі, што даваліся ў гістарыяграфіі на працягу ХХ–ХХІ стст.; прааналізаваны чыннікі, вынікі і наступствы польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. і Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. для Беларусі.

Выданне разлічана на гісторыкаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

 

 

Рыжскі мір 1921 года і Беларусь: (да 100-годдзя заключэння) : зборнік артыкулаў. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 302, [1] с., [6] л. іл. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2900-9. 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (17)Гісторыя (20)Для дзяцей (10)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (20)Археалогія (1)Вялікая Айчынная вайна (3)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (4)