Галоўная » Скажы так, каб я зразумеў

Скажы так, каб я зразумеў

Віктар Кажура – вілейскі настаўнік беларускай мовы і літаратуры, сябра Саюза пісьменнікаў. Яго імя вядома далёка за межамі Беларусі, у чым «вінаватыя» перакладзеныя на некалькі моў свету яго пазнавальна-навуковыя і адначасова гульнявыя «азбукі» і «чытанкі», школьныя падручнікі і зборнікі, у якія ўключаны вершы, пераклады, даследчыя работы па краязнаўстве і тэматычныя матэрыялы ў дапамогу настаўнікам.

Новая кніга Віктара Кажуры «Скажы так, каб я зразумеў» складаецца з сямі частак. У першай расказваецца пра ўзнікненне найбольш пашыраных навучальных устаноў, пра асаблівасці навучання ў іх ад старажытнасці да нашых дзён. У другой частцы падаюцца невялікія замалёўкі з жыцця, якія ствараюць вобраз роднай Беларусі. У трэцяй частцы раскрываецца роля ведаў у жыцці чалавека. Чацвёртая частка прысвечана моладзеваму слэнгу і вызначэнню прычын яго ўзнікнення, а пятая частка – лексіцы сучаснай беларускай мовы. У шостай частцы тлумачыцца паходжанне асобных устойлівых выразаў, а ў сёмай даюцца падказкі да заданняў.

Кніга адрасуецца вучням 3–6-х класаў, настаўнікам і бацькам, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.

 

 

Кажура, В.В. Скажы так, каб я зразумеў : [для дзяцей] / В.В. Кажура — Мінск : Выдавецкі цэнтр БА «Конкурс», 2022. – 126 с. : іл. — 1200 экз. — ISBN 978-985-886-040-0.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)