Галоўная » Як многа гавораць мне назвы такія

Як многа гавораць мне назвы такія

Зборнік працягвае серыю «100 вершаў», распачатую ў 2017 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», і ўключае паэтычныя творы, прысвечаныя беларускім вёскам і гарадам. Сярод аўтараў — прадстаўнікі самых розных літаратурных пакаленняў.

Кніга пачынаецца з верша Петруся Броўкі пра Мінск і родную вёску («Я вас аднолькава люблю»). Цёплыя пачуцці да сталіцы нашай краіны выказаны і ў іншых вершах, сярод якіх «Мінск» Якуба Коласа, «Вячэрні Мінск» Алеся Звонака, «Мінску» Рыгора Барадуліна, «*** Праходжу вуліцамі, плошчамі...» Сяргея Дзяргая, «Вячэрні Мінск» Еўдакіі Лось.

Пра боль і пакуты, што давялося перажыць беларускаму народу падчас Вялікай Айчыннай вайны, расказваюць вершы Аркадзя Куляшова («Віцебская махорка», «Над спаленай вёскай»), Пімена Панчанкі («Казулічы»), Рыгора Барадуліна («Вёска Гвазды»).

Найбольшая ж колькасць твораў у зборніку — пра малую радзіму. Пятрусь Макаль захапляецца Брэстам, зялёным, чырвоным, блакітным («Рознакаляровы Брэст»). Мікола Аўрамчык — «з маленства дарагой» Бабруйшчынай («Мая Бабруйшчына зялёная…»). Генадзь Кляўко запрашае ў Рудзенск («Ціхі гарадок»), а Мікола Пракаповіч — у Боркі, вёску ў Маларыцкім раёне, якую ў 1942 годзе спалілі фашысты. Аляксей Пысін апявае «салаўіны, глыбінны раён» Краснаполле. Кастусь Жук расказвае пра станцыю Гарадзею, Уладзімір Марук — пра вёску Гута, Юрка Голуб — пра Дзярэчын, і г. д.

Сабраныя пад адной вокладкай 100 вершаў быццам бы ўтвараюць своеасаблівую паэтычную карту Беларусі. Кніга аформлена графікам Міхаілам Дайлідавым і ўкладзена паэтам, празаікам і крытыкам Алесем Бадаком. Адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

 

Як многа гавораць мне назвы такія: выбраныя вершы беларускіх паэтаў пра беларускія гарады і вёскі [укладанне А. Бадака; мастак Міхаіл Дайлідаў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 158, [1] с. — (100 вершаў) — 500 экз. — ISBN 978-985-02-2102-5.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)