Галоўная » “За рукавічкамі” Нанкіцы Ніімі

“За рукавічкамі” Нанкіцы Ніімі

Вось уж сапраўды, хочаш зразумець народ, ягоныя менталітэт, культуру, гісторыю — пачытай яго казкі. Кніжка японскіх казак «За рукавічкамі» Нанкіцы Ніімі дапаможа зрабіць гэта прасцей, чым выданні накшталт «О чем думают японцы», «Эти чудные японцы» або артыкулы пра сінтаізм. Настаўнік, пісьменнік і перакладчык Нанкіцы Ніімі апавядае пра вясёлых і сумных, шчаслівых і няшчасных звярэй, людзей, расліны, дзеліцца жыццёвымі і часам філасофскімі разважаннямі.

Лісяня Гон і Хёдзю, гаротны смоўж, маленькі Таро, крумкач Кайдзо, што гоніцца за ценем, — гэтыя і іншыя героі, хоць і носяць дзіўныя для маленькіх беларусаў імёны, але ж ўяўляюцца такімі зразумелымі! І часам не заўважаеш, што чытаеш ўжо не чарадзейную казку, а сапраўднае рэалістычнае апавяданне.

А «Дзядуліну лямпу» трэба абавязкова чытаць усім дарослым, што разгублены крызісам, тэхналагічнымі і эканамічнымі зменамі, якія пагражаюць звычнаму ладу жыцця. І чытаць разам з дзецьмі і ўнукамі: «Нічога нельга рабіць без упэўненасці: непрыгожа чапляцца за старую працу, кажучы, што раней было лепш, калі ты карыстаўся поспехам, і помсціць свету, які ідзе наперад. Не трэба баяцца»…

Цікава, што пераклад казак на беларускую мову зроблены мінскай школьніцай Юйэ Тацумі, якая вырасла ў інтэрнацыянальнай беларуска-японскай сям'і, а ілюстратарам выступіла яе маці Масака Тацумі.

Ніімі, Нанкіцы. За рукавічкамі : японскія казкі / Нанкіцы Ніімі ; пераклад з японскай мовы Юйэ Тацумі ; малюнкі Масако Тацумі. — Мінск : Краcіка-Прынт, 2018. — 110, [2] с., уключаючы вокладку : іл. ; 26 см. — 300 экз. — ISBN 978-985-405-912-9. — [18-7518]

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)