Галоўная » “Жаласлівая каралеўна” Пятра Васючэнкі

“Жаласлівая каралеўна” Пятра Васючэнкі

Неяк нязвыкла бачыць на кніжцы з казкамі знак «12+». Бо ў гэтым узросце ўсе ўжо лічаць сябе дарослымі і вельмі сур’ёзнымі асобамі.

Але ж і дарослым час ад часу хочацца казак. Мабыць, гэтая кніжка П. Васючэнкі для іх? Тым больш, што ілюстрацыі М. Дайлідаў выканаў у вельмі ж асаблівай манеры, якая наўрад ці прыйдзецца да спадобы маленькім чытачам.

Казкі ў ёй — самыя розныя. Часам — забаўныя, часам — сумныя, часам — апакрыфічныя, але заўжды мудрыя і вельмі аптымістычныя. І для кожнага ўзросту знойдзецца свая. Чаму б не прачытаць самаму малодшаму пра каралеўну Людвіку Першую Жаласлівую, старэйшаму — пра Таптуху і казу Дзеразу, а пасля самому пасмяяцца з прыгод паноў Кубліцкага ды Заблоцкага?

 

Жаласлівая каралеўна : казкі / Пятро Васючэнка ; [мастак Міхаіл Дайлідаў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 98 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-02-1658-8 (у пер.). — [18-5914].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)