Галоўная » Нашы выданні » Газеты Беларусі, 1776-1975

Газеты Беларусі, 1776-1975

Паказальнік змяшчае інфармацыю аб 2010 беларускіх газетах за перыяд з моманту выхаду першай газеты на тэрыторыі сучаснай Беларусі ("Gazeta Grodzienska", май 1776 г.) па 1975 год уключна.

Перад укладальнікамі стаяла задача стварэння бібліяграфіі перыёдыкі, у якой беларускія газеты былі б прадстаўлены найбольш поўна. Паказальнік уключае інфармацыю аб газетах на беларускай мове, а таксама на іншых мовах, выдадзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі або за яе межамі пры ўмове наяўнасці ў выхадных звестках выдання органа, прыналежнага да Беларусі.

Значная частка газет прагледжана de visu.

Інфармацыя для зводнага апісання газеты збіралася ў розных бібліяграфічных установах і крыніцах. Асноўнай базай для складання паказальніка паслужылі фонды і каталогі Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я. Коласа НАН Беларусі, музея Вялікай Айчыннай вайны і інш. Частка інфармацыі аб дарэвалюцыйнай перыёдыцы была атрымана з дзяржаўных абласных архіваў Рэспублікі Беларусь.

 

Змест паказальніка:

І. Газеты на беларускай і рускай мовах.

ІІ. Газеты на замежных мовах.

ІІІ. Аднадзённыя газеты.

 

Дапаможныя паказальнікі да тэксту:

    – імянны,

    – алфавітны паказальнік назваў газет,

    – паказальнік месцаў выдання,

    – храналагічны,

    – паказальнік выдаючых калектываў (арганізацый і ўстаноў),

    – паказальнік моў (акрамя беларускай і рускай) газет і тэкстаў газетных публікацый,

    – спіс скарачэнняў у назвах арганізацый і некаторых іншых слоў.

Рэтраспектыўны бібліяграфічны паказальнік прызначаны работнікам бібліятэк,  навукоўцам, літаратуразнаўцам, журналістам, выдаўцам, супрацоўнікам сродкаў масавай інфармацыі – усім, хто цікавіцца гісторыяй перыёдыкі Беларусі.

Выданне выйшла абмежаваным тыражом.

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі.