Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў: вынікі першых месяцаў 2024 года
На 01.04.2024 у Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі зарэгістравана 10 501 друкаванае выданне абавязковых экзэмпляраў дакументаў. У 2023 годзе аналагічны паказчык склаў 10 442 выданні. Разам з тым кніг выпушчана на 100 назваў менш, чым у 2023 годзе.
У цэлым колькасна-відавы склад абавязковага экзэмпляра выглядае так:
1 800 кніг і брашур,
4 685 нумароў газет,
1 145 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,
97 аўтарэфератаў дысертацый,
9 нотных выданняў,
14 выданьняў,
6 картаграфічных выданняў,
2 562 выданні дробнага друку (ліставыя і ведамасныя),
183 іншых выдання (дадатковыя наклады, замежныя выданні і т.п.).