Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1-га квартала 2023 года
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў за 1 квартал 2023 г.
Усяго на працягу 1-га квартала 2023 года зарэгістравана 10442 выдання, у тым ліку:
1900 кніг і брашур
4884 нумары газет
1248 выпускаў часопісаў і бюлетэняў
94 аўтарэферата дысертацый
22 нотных выдання
17 выяўленчых выданняў
3 картаграфічных выдання
2028 выданняў дробнага друку
246 іншых выданняў (дадатковых тыражоў, замежных выданняў і т. п.).