Галоўная » Падзеі » Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі беларускага кнігавыдання за 2015 год

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі беларускага кнігавыдання за 2015 год

У 2015 г. у Нацыянальную кніжную палату Беларусі паступіла 61 362 абавязковых экзэмпляра друкаваных выданняў, выпушчаных на тэрыторыі Беларусі

У 2015 г. у Нацыянальную кніжную палату Беларусі паступіла 61 362 абавязковых экзэмпляра друкаваных выданняў, выпушчаных на тэрыторыі Беларусі або за яе межамі па заказах нашых выдаўцоў сукупным тыражом больш за 600 млн. экзэмпляраў. Гэта кнігі, газеты, часопісы, выяўленчыя, нотныя і картаграфічныя выданні, аўтарэфераты дысертацый, выданні шрыфтам Брайля, а таксама ведамасныя выданні, пералік якіх вызначаецца ў адпаведнасці з Законам "Аб выдавецкай справе ў Рэспубліцы Беларусь".

Год

Колькасць кніг

Тыраж
тыс. экз.

Друкаваныя лісты
тыс.

2014

11 613

31 198,0

305 774,3

2015

10 273

21 553,0

193 668,3

 

Усяго ў 2015 г. на тэрыторыі нашай краіны выпушчана 10 273 кнігі агульным тыражом 21,6 млн. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі – 2,1 тыс. экз., на 1 жыхара выдадзена 2,3 кнігі.

У параўнанні з мінулым годам колькасць назваў кніг паменшылася на 11,5%, тыраж іколькасць друкаваных лістоў таксама паменшыліся на 30,9% і 36,7% адпаведна.