Галоўная » Падзеі » Новыя публікацыі ў раздзеле сайта "Друк Беларусі ў лічбах – 2016"

Новыя публікацыі ў раздзеле сайта "Друк Беларусі ў лічбах – 2016"

На нашым сайце ў раздзеле "Друк Беларусі ў лічбах" апублікаваны матэрыялы, якія адлюстроўваюць развіццё галіны друку Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе.

Агляд "Кнігавыданне Беларусі ў 2016 годзе" адлюстроўвае асобныя паказчыкі развіцця галіны друку ў цэлым і кнігавыдання Рэспублікі Беларусь у 2016 годзе, уключаючы дынаміку выпуску друкаваных выданняў, кніг і брашур у разрэзе асобных сегментаў: на мовах, па выдаўцах, тэматыцы і відах выпушчаных кніг. Разглядаецца сучасная выдавецкая сістэма Беларусі і паказчыкі дзейнасці выдаўцоў-лідэраў айчыннага кнігавыдання.

Прэзентацыя "Перыядычны друк Беларусі – 2016" змяшчае матэрыялы аб выпуску ў Рэспубліцы Беларусь часопісаў, газет і перыядычных зборнікаў.

У раздзеле таксама апублікаваныя статыстычныя звесткі аб выпуску электронных выданняў арганізацыямі, якія маюць пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца.