Архіў падзей за 2018 год
18 кастрычніка 2018
Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2018 года
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за 9 месяцаў 2018 года. За гэты перыяд у Беларусі было выдадзена 6 606 кніг і брашур агульным тыражом
18 890 800 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 859 экзэмпляраў.
4 кастрычніка 2018
Герои мифов и легенд Беларуси
Ілюстраваную энцыклапедыю з элементамі дапоўненай рэальнасці выпусціў мінскі Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа ў рамках праекта ТАА «Еўрагандаль».
Чытаць далей17 верасня 2018
Д. Кошевар «Замки и дворцы. Всемирное наследие ЮНЕСКО»
А вы б хацелі калі-небудзь за адзін дзень наведаць 50 самых знакамітых замкаў і палацаў? Дзякуючы новаму выданню Дзмітрыя Кашавара "Замки и дворцы. Всемирное наследие ЮНЕСКО» ў вас ёсць выдатны шанец, не выходзячы з хаты, ажыццявіць сваё жаданне і адправіцца ў займальнае падарожжа па цудоўных архітэктурных помніках, гартаючы старонкі гэтай кнігі.
Чытаць далей14 верасня 2018
З юбілеем кнігі!
...Жыццё добрай кнігі падобна да жыцця чалавека. Яе зараджэнне — таямніца, яе з'яўленне на свет — падзея для ўсіх, хто мае да гэтага дачыненне. А потым, ужо пасля набыцця ёю поспеху, — юбілей. Дата, калі маюць звычай падводзіць вынікі.
Чытаць далей15 жніўня 2018
А. П. Арлоў “Деятели искусств на монетах мира”
Аказваецца, такія непапулярныя ў банкіраў манеты як 2 еўра і 10 еўрацэнтаў, папулярныя сярод калекцыянераў, паколькі маюць адносіны да свету мастацтва і з'яўляюцца прадметамі калекцыяніравання.
Гэтыя манеты разам з іншымі, амаль пяцью сотнямі калекцыйных манет, у тым ліку такімі дарагімі і рэдкімі як 2000 даляраў з золата з выявай работ Г. Фабержэ або 5000 еўра з партрэтам Пабла Пікаса, сталі прадметам кнігі вядомага беларускага калекцыянера манет і папяровых грошай з больш чым паўвекавым стажам Аляксандра Пятровіча Арлова «Деятели искусств на монетах мира», выпушчанай выдавецтвам «Кнігазбор».
13 ліпеня 2018
Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2018 года было выдадзена 4 679 кніг і брашур агульным тыражом 11 695 100 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 499 экзэмпляраў.
Чытаць далей26 чэрвеня 2018
Змяненні ў тэхнічных умовах
Нацыянальная кніжная палата Беларусі інфармуе паліграфічныя прадпрыемствы, што ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ўнесены змяненні ў наступныя тэхнічныя ўмовы:
Чытаць далей12 чэрвеня 2018
Cерыя «Большая переменка»
Фраза «Сучасныя дзеці не хочуць чытаць» стала агульным месцам. І ўсё ж. Выдавецтва «Книжны Дом» і «Литера Гранд» толькі ў гэтым годзе пачалі выпуск серыі дзіцячых кніг «Большая переменка», а захопленых водгукаў мам аб тым, што і іх дзеці, і аднакласнікі іх дзяцей чытаюць гэтыя кнігі запоем, у сетцы ўжо дастаткова. І гэта не класіка дзіцячай літаратуры, не кнігі, напісаныя мэтрамі да эпохі Інтэрнэту, а творы сучасных пісьменнікаў пра сучасных дзяцей і «для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту» (праўда, хутчэй для сярэдняга, а не старэйшага ўзросту).
Чытаць далей21 мая 2018
Эрык Баркер «Лаять не на то дерево»
У кніжным магазіне ці бібліятэцы ў шэрагу іншых кніг аб тым, як дамагчыся поспеху, у супервокладцы легкадумна флуорэсцэнтнага колеру, якая суправаджаецца катэгарычным сцвярджэннем аб тым, што «(амаль) усе вашыя веды аб поспеху памылковыя», яна наўрад ці прымусіла б вас ўзяць сябе ў рукі. І дарма.
Чытаць далей7 мая 2018
Дзмітрый Гадун «Непокоренные...»
Незадоўга да Дня Перамогі выйшла ў свет перавыданне гістарычнага краязнаўчага нарыса «Непокоренные...», прысвечанае 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар кнігі, ваенны камісар Клецкага раёна Дзмітрый Гадун, першапачаткова задумваў кнігу як ўдакладнены, заснаваны на архіўных дакументах спіс салдат, што загінулі на тэрыторыі Клецкага раёна. Аднак пасля зносін са сваякамі загінулых, якія па гэты дзень не губляюць надзеі даведацца пра лёс сваіх родных, аўтар не змог застацца абыякавым і не расказаць пра абставіны гібелі многіх з іх і пра здзейсненыя імі подзвігі, якія сталі вядомымі падчас пошукаў.
Чытаць далей20 красавіка 2018
А. М. Вялічка. “Фотографы земли белорусской. 1850–1918”
У часы, калі фатаграфія яшчэ была, у асноўным, справай прафесіяналаў, а ўдзел у фотаздымцы станавіўся важнай падзеяй у жыцці чалавека... Наогул не так даўно, усяго 100–150 гадоў таму ў беларускіх гарадах і мястэчках з'явіліся і зарабілі шматлікія фатаграфічныя ўстановы. Разглядаючы старыя фотакарткі з сямейнага архіва, фатаграфічныя паштоўкі з краявідамі старога горада або сцэнамі сельскага жыцця, мы паглыбляемся ў мінулае сваёй сям'і, свайго горада, сваёй краіны.
Чытаць далей18 красавіка 2018
Святыя крыніцы Беларусі
Беларускія гісторыкі Уладзімір Лобач і Таццяна Валодзіна з’яўляюцца аўтарамі кнігі пра цікавы феномен з жыцця і культуры беларусаў. Кніга "Святыя крыніцы Беларусі" прысвечана культавым крыніцам беларускай зямлі, якія лічацца святымі сярод жыхароў нашай Радзімы.
Чытаць далей10 красавіка 2018
Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2018 года
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў першым квартале 2018 г.
Чытаць далей22 сакавіка 2018
Хатынь.Трагедыя беларускага народа.
Хатынь даўно ўжо з’яўляецца сімвалам болі і смутку па ўсіх ахвярах Вялікай Айчынай. Адна з соцен беларускіх вёсак, зруйнаваных разам з жыхарамі. Адно з соцен месцаў масавага знішчэння мірнага насельніцтва. Здаецца, кожны беларус ведае пра гэта ўсё. Але…
Чытаць далей26 лютага 2018
Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш
«Думаю, ты ўжо звяртаў увагу на сугучнасць такіх слоў, як “сябры” і “сербы”. У гэтым, напэўна, ёсць своеасаблівы, а магчымі і нейкі таямнічы сэнс. <…> іх яднае не толькі сяброўства, але і сваяцтва – адны карані, агульны радавод, а таксама падобныя гістарычныя шляхі ад глыбокай старажытнасці і да цяперашняга часу».
З прадмовы І. Чароты да кнігі «Мовы ўсяго жывога».
Нацыянальная кніжная палата прадстаўляе 28 лютага – 4 сакавіка 2018 года на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы падборку кніг, звязаных з Ганаровым госцем гэтага года – Рэспублікай Сербія. Гэта выдадзеныя ў Беларусі з 1969 года і да 2017 года творы сербскіх (і раней – югаслаўскіх) аўтараў у перакладзе на беларускую і рускую мовы, кнігі на сербскай мове, а таксама літаратура, якая адлюстроўвае супрацоўніцтва беларускіх і сербскіх навуковых арганізацый і прамысловых прадпрыемстваў.
20 лютага 2018
Дзяржаўны стандарт па выхадных звестках
1 сакавіка 2018 г. будзе ўведзены ў дзеянне дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 7.4–2017 “Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Выданні. Выхадныя звесткі. Агульныя патрабаванні і правілы афармлення”, зацверджаны пастановай Дзяржстандарта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2017 г. № 63.
Чытаць далей8 лютага 2018
Агляд кнігавыдання 2017
Нацыянальнай кніжнай палатай падрыхтавана аналітычная публікацыя аб кнігавыданні Беларусі мінулага года.
Чытаць далей12 студзеня 2018
Кнігавыданне Беларусі ў 2017 годзе
Па звестках дзяржаўнага бібліяграфічнага ўліку і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў у Беларусі ў 2017 годзе было выдадзена 9 590 кніг і брашур агульным тыражом 23 103 600 экзэмпляраў.
Чытаць далей11 студзеня 2018
Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў у 2017 годзе
Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў 2017 годзе.
Чытаць далей