Галоўная » Падзеі » Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў у 2017 годзе

Абавязковыя экзэмпляры друкаваных выданняў у 2017 годзе

Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых бясплатных экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў 2017 годзе.

Усяго на працягу года паступіла і зарэгістравана 57 795 выданняў, у тым ліку:

9 590 кніг і брашур,

26 803 нумары газет,

5 850 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,

477 аўтарэфератаў дысертацый,

174 нотныя выданні,

80 выяўленчых выданняў,

25 картаграфічных выданняў,

13 670 ліставых і ведамасных выданняў,

1 122 іншыя выданні (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.).

На працягу года былі зарэгістраваны 21 новая газета і 63 новыя часопісы.