Галоўная » Падзеі » Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2018 года

Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2018 года

Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў першым квартале 2018 г.

Усяго на працягу першага квартала зарэгістравана 14 323 выданні, у тым ліку:

2 114 кніг і брашур,

6 308 нумароў газет,

1 275 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,

132 аўтарэфераты дысертацый,

21 нотнае выданне,

18 выяўленчых выданняў,

4 картаграфічныя выданні,

4 245 ліставых і ведамасных выданняў,

206 іншых выданняў (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.).

Зарэгістравана 5 новых газет і 6 новых часопісаў.