ДА ВЕДАМА НАШЫХ ПАДПІСЧЫКАЎ!
Дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная кніжная палата Беларусі" інфармуе, што з 2024 года выпуск бягучых дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў «Кніжны летапіс», «Летапіс газетных артыкулаў», «Летапіс часапісных артыкулаў» будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе. Падпісацца на электронныя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі (фармат pdf) можна на сэрвісе «Белкиёск: газеты і часопісы ў электронным выглядзе» (https://www.belkiosk.by/).
У друкаваным выглядзе ў серыі «Летапіс друку Беларусі» будуць выпускацца два штогадовыя паказальнікі: Кнігі Беларусі і «Летапіс перыядычных выданьняў Беларусі". Абодва штогодніка выйдуць у свет ужо ў 2024 годзе. У іх будзе ўключана бібліяграфічная інфармацыя аб усіх выданнях адпаведнага віду, зарэгістраваных Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі ў 2023 годзе.
Падпісацца на друкаваныя штогоднікі можна праз РУП "Белпошта", РУП "Белсаюздрук" альбо накіраваўшы заяўку ў Нацыянальную кніжную палату Беларусі па адрасе: 220002, Мінск, вул. у. Харужай, 31А / 1; на электронную пошту palata@natbook.org.by; па СМДО.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў аддзел стандартызацыі і работы з выдаўцамі па тэл. 378-78-40.
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва ў галіне дзяржаўнай бібліяграфіі.