Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2021 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2021 года

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за першае паўгоддзе 2021 года.

 

Колькасць выданняў

Тыраж, тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2020

3892

9125,1

89073,9

у тым ліку на беларускай мове

494

1353,5

13949,2

2021

4647

10137,9

91993,8

у тым ліку на беларускай мове

626

1630,7

15854,0

 

У краіне было выдадзена 4 647 кніг і брашур агульным тыражом 10 137 900 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 182 экзэмпляра.

У параўнанні з першым паўгоддзем 2020 года асноўныя паказчыкі кнігавыдання павялічыліся: колькасць кніг і брашур – на 19,4%, тыраж – на 11,1%, друкаваныя лісты-адбіткі – на 3,3%.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 626 кніг і брашур тыражом 1 630 700 экзэмпляраў. Колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 26,7%, тыраж – на 20,5%, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў - на 13,7%. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг павялічылася на 0,8%. Яна склала 13,5% супраць 12,7% у першым паўгоддзі 2020 года.