Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2022 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2022 года

У Беларусі за 9 месяцаў 2022 года было выдадзена 6 430 кніг і брашур агульным тыражом 15,58 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 424 экзэмпляры.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 824 кнігі і брашуры тыражом 2,02 млн экзэмпляраў, на рускай мове – 5 144 кнігі і брашуры тыражом 11, 8 млн экзэмпляраў, на замежных мовах – 462 кнігі і брашуры тыражом 1,8 млн экзэмпляраў. Выпушчана 410 перакладных выданняў тыражом 1,4 млн экзэмпляров.

Актыўнасць праявілі 260 выдаўцоў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

Студзень – верасень 2022 г.

6 430

15 587,5

145 977,0

у тым ліку на беларускай мове

824

2 021,7

19 432,0

Студзень – верасень 2021 г.

6 844

17 344,7

156 396,2

у тым ліку на беларускай мове

933

2 893,1

27 347,2

Студзень – верасень 2020 г.

5 660

14 993,4

147 274,6

у тым ліку на беларускай мове

712

2 429,4

28 152,5