КНІГАВЫДАННЕ 2023
|
Колькасць кніг |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2022 |
8 586 |
20 122,5 |
183 494,3 |
у тым ліку на белраускай мове |
1 067 |
2 821,7 |
26 140,6 |
2023 |
7842 |
19 713,8 |
173 528,4 |
у тым ліку на белраускай мове |
965 |
2 879,8 |
26 592,4 |
У параўнанні з 2022 годам асноўныя паказчыкі кнігавыдання знізіліся: колькасць назваў кніг зменшылася на 8,7%, тыраж – на 2%, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 5,4%.
Паказчык колькасці кніг па назвах, выдадзеных на беларускай мове, у 2023 годзе асеў на 9,6%. Разам з тым тыраж беларускамоўных кніг узрос на 2,1%. Павялічылася ў беларускамоўным сегменце кнігавыдання і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 1,7%.
У агульным кніжным патоку на долю беларускамоўных кніг прыпадае 12,3% колькасці назваў і 14,6% накладу. У параўнанні з 2022 годам гэтыя паказчыкі змяніліся нязначна – доля беларускамоўных кніг зменшылася на 0,1%, а тыраж павялічыўся на 0,6%. У цэлым гэты ўдзельны паказчык застаецца адносна стабільным на працягу апошніх пяці гадоў. Доля кніг на беларускай мове ў пазначаным часовым адрэзку складала па назвах 12–13% у розныя гады, а па тыражы – у межах 14–15%.