Кнігавыданне Беларусі за 2020 год
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за мінулы год. У 2020 годзе ў Беларусі было выдадзена 8 205 кніг і брашур агульным тыражом больш за 21 млн экзэмпляраў.
Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 571 экзэмпляраў.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 046 кніг і брашур тыражом больш за 3 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 2 962 экзэмпляры. Доля беларускамоўных выданняў у агульнай плыні кніг склала 12,8 % па колькасці выданняў і 14,7 % па тыражы.
У параўнанні з 2019 годам паказчыкі кнігавыдання знізіліся: колькасць выданняў зменшылася на 14,7 %, тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 19,0 % і 19,1 % адпаведна.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2020 |
8025 |
21098,0 |
200333,64 |
у тым ліку на беларускай мове |
1046 |
3097,9 |
34191,94 |
2019 |
9619 |
26034,3 |
247779,63 |
у тым ліку на беларускай мове |
1271 |
3704,4 |
35587,34 |