Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі за 2021 год

Кнігавыданне Беларусі за 2021 год

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур ў Рэспубліцы Беларусь за мінулы год. У 2021 годзе ў Беларусі было выдадзена 9 055 кніг і брашур агульным тыражом больш за 21,8 млн экзэмпляраў.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 411 экзэмпляраў.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 228 кніг і брашур тыражом каля 3,5 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 2 846 экзэмпляраў. На долю беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг выпадае 13,6 % колькасці выданняў і 16,0 % тыражу.

У параўнанні з 2020 годам асноўныя паказчыкі кнігавыдання ўзраслі. Колькасць выданняў павялічылася на 10,4 %, тыраж – на 3,5 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў нязначна знізілася – на 1,8 %.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя
лісты-адбіткі,
тыс.

2021

9 055

21 833,2

196 736,39

у тым ліку на беларускай мове

1 228

3 494,7

32 684,97

2020

205

21 098,0

200 333,64

у тым ліку на беларускай мове

1 046

3 097,9

34 191,94