Кнігавыданне Беларусі за 2022 год
Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур ў Рэспубліцы Беларусь за мінулы год. У 2022 годзе ў Беларусі было выдадзена 8 586 кніг і брашур агульным тыражом 20,1 млн экзэмпляраў.
Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 344 экзэмпляра.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 067 кніг і брашур тыражом 2,82 млн экзэмпляраў.Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 2 645 экзэмпляраў. На долю беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг выпадае 12,4 % колькасці выданняў і 14 % тыражу.
У параўнанні з 2021 годам асноўныя паказчыкі кніг нязначна знізіліся. Колькасць выданняў паменьшылася на 5,2 %, тыраж – на 7,8 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 6,7 %.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2022 |
8 586 |
20 122,5 |
183 494,3 |
у тым ліку на беларускай мове |
1 067 |
2 821,7 |
26 140,6 |
2021 |
9 055 |
21 833,0 |
196 736,4 |
у тым ліку на беларускай мове |
1 228 |
3 494,7 |
32 685,0 |