Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2021 года
У Беларусі за перыяд са студзеня па верасень 2021 года было выдадзена 6 844 кнігі і брашуры агульным тыражом 17,34 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 534 экзэмпляры.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 933 кнігі і брашуры тыражом 2,89 млн экзэмпляраў, на рускай мове – 5 301 кніга і брашура тыражом 12,3 млн экзэмпляраў, на замежных мовах – 610 кніг і брашур тыражом 2,2 млн экзэмпляраў. Выпушчана 425 перакладных выданняў тыражом 1,06 млн экзэмпляраў.
Актыўнасць праявілі 277 выдаўцоў.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2021 |
6 844 |
17 344,7 |
156 396,2 |
у тым ліку на беларускай мове |
933 |
2 893,1 |
27 347,2 |
2020 |
5 660 |
14 993,4 |
147 274,6 |
у тым ліку на беларускай мове |
712 |
2 429,4 |
28 152,5 |
У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года адбылося павялічэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў узрасла на 20,9 %, тыраж – на 15,7 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 6,2 %.
Колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 31 %, іх сумарны тыраж – на 19 %.