Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2022 года
У Беларусі ў першым квартале 2022 года было выдадзена 2 303 кнігі і брашуры агульным тыражом 4 365,6 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 1 896 экзэмпляраў.
У Беларусі ў першым квартале 2022 года было выдадзена 2 303 кнігі і брашуры агульным тыражом 4 365,6 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 1 896 экзэмпляраў.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс. |
2022 |
2 303 |
4 365,6 |
46 293,80 |
у тым ліку на беларускай мове |
303 |
526,6 |
4 971,18 |
2021 |
2 364 |
4 535,7 |
39 374,48 |
у тым ліку на беларускай мове |
328 |
994,8 |
8 955,21 |
У параўнанні з першым кварталам 2021 года колькасць выданняў і тыраж паменьшыліся: колькасць выданняў – на 2,6 %, тыраж – на 3,8 %. Пры гэтым колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў узрасла на 17,6 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 303 кнігі і брашуры тыражом 526,6 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў паменьшыліся: колькасць выданняў – на 7,6 %, тыраж – на 47,1 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 44,5 %. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг склала 13,2 %.