Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2024 года
У Беларусі ў першым квартале 2024 года было выдадзена 1 829 кніг і брашур агульным тыражом 3 195,6 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 1 747 экзэмпляраў.
|
Колькасць выданняў |
Тыраж, |
Друкаваныя |
2024 |
1 829 |
3 195,6 |
30 706,4 |
у тым ліку на беларускай мове |
211 |
547,3 |
5808,8 |
2023 |
1 951 |
3 988,3 |
35 176,9 |
у тым ліку на беларускай мове |
253 |
572,4 |
5 736,9 |
У параўнанні з першым кварталам 2023 года паказчыкі кнігавыдання нязначна знізіліся. Колькасць выданняў паменьшылася на 6,3 %, тыраж – на 19,9 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 12,7 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 211 кніг і брашур тыражом 547,3 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2023 года колькасць беларускамоўных выданняў паменьшылася на 16,6 %, а тыраж – на 4,4 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў павялічылася на 1,3 %. Доля кніг і брашур на беларускай мове склала 11,5 %.