Галоўная » Падзеі » Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2023 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2023 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2023 года

 

У Беларусі ў першым квартале 2023 года было выдадзена 1 951 кніга і брашура агульным тыражом 3 988,3 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 050 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2023

1951

3 988,3

35 176,9

у тым ліку на беларускай мове

253

572,4

5 736,9

2022

2303

4 365,6

46 293,80

у тым ліку на беларускай мове

303

526,6

4 971,1

 

У параўнанні з першым кварталам 2022 года паказчыкі кніг нязначна знізіліся. Колькасць выданняў паменьшылася на 15,3 %, тыраж – на 8,6 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 24 %.

 

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 253 кнігі і брашуры тыражом 572,4 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года  колькасць беларускамоўных выданняў паменьшылася – на 15,5%, а тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў павялічылася: тыраж узрос на 8,7%,  друкаваныя лісты-адбіткі – на 5,4%. Доля кніг і брашур на беларускай мове склала 13%.