Галоўная » Падзеі » НАВІНЫ КНІЖНАГА РЫНКУ

НАВІНЫ КНІЖНАГА РЫНКУ

Цікавая інфармацыя пра тое, як у мінулым годзе прадаваліся папяровыя кнігі на рускай мове за мяжой, прадстаўлена на сайце расійскага мультымедыйнага холдынгу «РБК»   www.rbc.ru/technology . Як паведамляецца, спецыялісты найбуйнейшай расійскай выдавецкай кампаніі «Эксмо-АСТ» падлічылі, што ў 2022 годзе за межамі Расіі продажы рускамоўных кніг выраслі на 27 %. Асноўным пакупніком стала Беларусь – 43 % ад усіх продажаў кніг, выдадзеных у «Эксмо-АСТ». Амаль чвэрць усіх адпраўленых за мяжу кніг прададзены ў краінах Еўрасаюза. Па 5 % кніг рэалізавана ў Кіргізіі і Малдове, ва Узбекістане прададзена 4 % кніжнай прадукцыі, у Ізраілі і Азербайджане – па 3 %, у Арменіі – 2 %, у Турцыі – 1 %. У ЗША прададзена 8 % кніг, і гэта на 124 % больш у параўнанні з 2021 годам. Цікава, што на амерыканскім рынку найбольш актыўна прадаваліся: знакаміты «Букварь» Надзеі Жукавай, non-fiction «К себе нежно. Книга о том, как ценить и беречь себя» Святланы Прымачэнка і фэнтэзі-раман «Мара и Морок» расійскай young adult-пісьменніцы Ліі Ардэн.