Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2022 года
У Беларусі ў першым паўгоддзі 2022 года было выдадзена 4 203 кнігі і брашуры агульным тыражом 9 060 тыс. экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 156 экзэмпляраў.
У параўнанні з першым паўгоддзем 2021 года асноўныя паказчыкі кнігавыдання паменьшыліся: колькасць кніг і брашур – на 9,6 %, тыраж – на 10,6 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 1,8 %.
На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 517 кніг і брашур тыражом 1 026,3 тыс. экзэмпляраў. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг склала 12,3 %.