Галоўная » Падзеі » Уведзены ў дзеянне дзяржаўны стандарт СТБ 7.60–2021 “СІБВС. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні”

Уведзены ў дзеянне дзяржаўны стандарт СТБ 7.60–2021 “СІБВС. Выданні. Асноўныя віды. Тэрміны і азначэнні”

Стандарт устанаўлівае тэрміны і азначэнні паняццяў, якія ўжываюцца ў галіне кніжнай справы.

 

Тэрміны, устаноўленыя гэтым стандартам, рэкамендуюцца для прымянення ва ўсіх відах тэхнічнай і іншай дакументацыі і літаратуры ў галіне кніжнай справы, якія ўваходзяць у сферу дзеяння работ па стандартызацыі і (або) выкарыстоўваюць вынікі гэтых работ.

 

Стандарт дзейнічае з 1 жніўня 2022 года.

 

Для набыцця стандарта звяртацца ў БелДІСС (вул. Наватарская, 2А, 220053, г. Мінск, тэл. +375 17 269 69 12, факс 269 69 46).