Галоўная » Падзеі » ЗАЦВЕРДЖАНЫ СТАНДАРТ ПА БІБЛІЯГРАФІЧНЫМ АПІСАННІ

ЗАЦВЕРДЖАНЫ СТАНДАРТ ПА БІБЛІЯГРАФІЧНЫМ АПІСАННІ

Пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2024 г. № 10 зацверджаны дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 7.1-2024 "СІБВС. Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне. Агульныя патрабаванні і правілы складання”.

Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні і правілы складання бібліяграфічнага апісання рэсурсу, яго часткі або групы рэсурсаў: набор абласцей і элементаў бібліяграфічнага апісання, паслядоўнасць іх размяшчэння, напаўненне і спосаб прадстаўлення элементаў, прымяненне прадпісанай пунктуацыі і скарачэнняў.

Стандарт распаўсюджваецца на выхадныя формы бібліяграфічнага апісання традыцыйнай і машыначытальнай каталагізацыі, а таксама бібліяграфавання, якое складаецца цэнтрамі дзяржаўнай бібліяграфіі, бібліятэкамі, органамі інфармацыі, выдаўцамі, іншымі бібліяграфіруючымі арганізацыямі і асобамі. Стандарт не распаўсюджваецца на правілы складання бібліяграфічных спасылак.

Стандарт уводзіцца ў дзеянне 1 кастрычніка 2024 года.

Набыць стандарт можна ў БелДІСС (вул. Наватарская, 2А, 220053, г. Мінск, тэл. +375 17 269 69 12, факс 269 69 46).