Змяненні ў Палажэнні аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў
30 снежня 2020 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 790, якім унесены змяненні ў Палажэнне аб абавязковым бясплатным экзэмпляры дакументаў, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 03.09.2008 № 1284.
Унесены змяненні ў пералік, правы і абавязкі атрымальнікаў абавязковага экзэмпляра.
У бліжэйшы час у адпаведнасць з пастановай Савета Міністраў будуць прыведзены матэрыялы раздзела "Абавязковы экзэмпляр" нашага сайта.