Галоўная » Юбілей першага выдання

Юбілей першага выдання

Кніга, як і чалавек, мае дату нараджэння – год, калі яна ўпершыню была апублікавана. І, адпаведна, у кніг бываюць юбілеі, а яны, як вядома, з’яўляюцца своеасаблівымі каталізатарамі ўспамінаў і служаць нагодай для таго, каб звярнуць увагу на выдатныя старонкі гісторыі літаратуры і кнігадрукавання ды і ўвогуле ацаніць «базу даных» культурнай спадчыны, асэнсаваць яе ўнікальнасць. У гэтай рубрыцы прадстаўлена інфармацыя аб мастацкіх творах класікаў беларускай літаратуры, першыя выданні якіх захоўваюцца ў архіве Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі і для якіх бягучы год з’яўляецца юбілейным.