Галоўная » Дзяржаўная бібліяграфія

Дзяржаўная бібліяграфія

Дзяржаўная бібліяграфічная інфармацыя – гэта інфармацыя аб выданнях, якія выходзяць на тэрыторыі краіны і паступаюць у нацыянальны бібліяграфічны цэнтр у якасці абавязковага бясплатнага экзэмпляра.

У Рэспубліцы Беларусь цэнтрам падрыхтоўкі дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі з'яўляецца Нацыянальная кніжная палата Беларусі.

Дзяржаўная бібліяграфічная інфармацыя аб выданнях Рэспублікі Беларусь існуе ў двух формах: электроннай і друкаванай.

Электронная форма дзяржаўнай бібліяграфічнай інфармацыі прадстаўленая Анлайн-каталогам друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь.

У друкаваным выглядзе дзяржаўная бібліяграфічная інфармацыя распаўсюджваецца праз сістэму дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў, якія выходзяць у серыі “Летапіс друку Беларусі”.

Сучасная сістэма друкаваных дзяржаўных бібліяграфічных паказальнікаў арганізаваная па відавому прынцыпу і ўключае:

  •     Кніжны летапіс
  •     Летапіс газетных артыкулаў
  •     Летапіс часопісных артыкулаў
  •     Летапіс аўтарэфератаў дысертацый
  •     Летапіс нотных выданняў
  •     Летапіс выяўленчых выданняў
  •     Летапіс картаграфічных выданняў
  •     Летапіс перыядычных выданняў Беларусі
  •     Беларусь у сусветным друку

 

Бібліяграфічныя паказальнікі распаўсюджваюцца па падпісцы. Падпісацца можна непасрэдна ў Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі або ў наступных арганізацыях.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белпошта” прымае падпіску ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі і праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска”.

Гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Белсаюздрук” прымае падпіску ў магазінах-кіёскх “Белсаюздруку” горада Мінска.

Чытайце таксама ў гэтым раздзеле: