Стандартызацыя
Нацыянальная кніжная палата Беларусі з'яўляецца галіновай арганізацыяй па стандартызацыі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у галіне выдавецкай справы.
Асноўнымі задачамі галіновай арганізацыі з'яўляюцца:
– садзейнічанне рэалізацыі адзінай палітыкі па тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі ў галіне выдавецкай справы ў Рэспубліцы Беларусь;
– вывучэнне і абагульненне міжнароднага і айчыннага вопыту работ па стандартызацыі ў галіне выдавецкай справы;
– распрацоўка, падрыхтоўка да зацвярджэння праектаў, праверка тэхнічных нарматыўных прававых актаў па тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі ў галіне выдавецкай справы.